Мэта і задачы

развернуть

 

Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі

на 2021/2022 навучальны год

 

Мэта:

стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы для развіцця свабоднай, творчай, маральна, фізічна і інтэлектуальна развітой асобы на аснове рэалізацыі дыферэнцыраванага і кампетэнтнаснага падыходаў у навучанні.

Задачы:

  1. павышаць якасць адукацыі праз удасканаленне сістэмы работы з навучэнцамі ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, працяг адукацыйнага працэсу па працоўным навучанні па праграме прафесійнай падрыхтоўкі для навучэнцаў 11класа;
  2. садзейнічаць актуалізацыі і паглыбленню ведаў настаўнікаў аб сучасных падыходах і спосабах арганізацыі самастойнай і калектыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалодванне здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі;
  3. ствараць умовы для развіцця выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі, якая садзейнічае станаўленню здаровай і творчай асобы, будучага патрыёта, працаўніка праз укараненне разнастайных форм работы грамадзянска- патрыятычнага накірунку, забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;
  4. ствараць умовы для захавання і ўмацавання здароўя, забеспячэнне комплекснай бяспекі ва ўстанове адукацыі.

 

 

 

 

 

 

 

свернуть