Справаздача аб праведзеных мерапрыемствах

Сямейная субота

20.11.2021
развернуть

Адкрыты дыялог “Мая сям’я: жаданні, планы, магчымасці” у 11 класе

 

изображение_viber_2021-11-20_14-00-43-221 

 

 

 

 

      

свернуть

Здаровая субота

30.10.2021
развернуть

30 кастрычніка вучні нашай школы наведалі экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю вяртання  Якуба Коласа ў БССР "Туды, на захад! (Абаянь - Мінск)", адкрытую ў  Стаўбцоўскім РЦК.

Першая сусветная вайна вымусіла паэта пераехаць у глыб Расійскай імперыі, дзе ён быў прызваны ў Рускую імператарскую армію. З верасня 1917 года беларускі пісьменнік жыў у горадзе Абаянь Курскай губерні і працаваў настаўнікам у вёсках Малыя Крукі, Другі Ліпавец, затым школьным інструктарам. У пачатку 1921 года Народны камісарыят асветы Беларускай ССР накіраваў наркаму асветы РСФСР Анатолю Луначарскаму тэлеграму з просьбай вярнуць у Беларусь "школьнага інструктара Канстанціна Міцкевіча, аднаго з лепшых беларускіх пісьменнікаў". 15 мая таго ж года Якуб Колас з сям'ёй пераехаў з Курскай губерні ў Мінск.

    На часовай экспазіцыі  прадстаўлены матэрыялы аб педагагічнай дзейнасці пісьменніка на Куршчыне, у Белпедтэхнікуме, БДУ, настаўніцкіх курсах у Слуцку, навуковай дзейнасці ў Інбелкульце, Акадэміі навук, а таксама рукапісы і фатаграфіі пісьменніка, выданні твораў розных гадоў.

 

     

 

 

свернуть
8 января, суббота

Здаровая субота

подробнее...