7 клас

Беларуская мова

13.05.2020
Правапіс часціц. Марфалагічны разбор
развернуть

 

13.05.2020

Тэма:  Правапіс часціц. Марфалагічны разбор

1) Прачытайце правіла на с. 220-221

2) Выканайце пр. 328 пісьмова

3) Пазнаёмцеся з парадкам марфалагічнага разбору часціцы на с. 222

4) Выканайце пр. 329 пісьмова

Дамашняе заданне: параграф 45, с. 220-222, пр. 331.

 

11.05.2020

Тэма: Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя разрады часціц (азнаямленне)

1) Выканайце праверачнае заданне 

Запішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку і раскрываючы дужкі. Выканайце марфалагічны разбор аднаго злучальнага і аднаго падпарадкавальнага злучніка.

1) Стаяла ноч і ляцелі ноччу над горадам журавы. 2) Саша быў упэўнены што ўбачыць Жэню абавязкова. 3) На дварэ было цёмна (за) тое яснымі былі думкі ў чалавека. 4) Праваднікі адказваюць (за) тое каб бабры-перасяленцы закончылі сваё падарожжа паспяхова.

2)пр. 309 вусна

3) правіла на с.212

4) прагледзьце відэаўрок  (скапіруйце і прайдзіце па спасылцы) https://yandex.by/video/preview/?filmId=5838112785164624230&text=Часціца%20як%20службовая%20часціна%20мовы.%20Асноўныя%20разрады%20часціц%20%28азнаямленне%29&path=wizard&parent-reqid=1589176387881455-1328190062794425260900135-production-app-host-man-web-yp-25&redircnt=1589176395.1

5)пр.311 (1-3 ск.) пісьмова

6)пр.317  пісьмова

7) пр.320  (1-3 ск.) пісьмова

Дамашняе заданне: параграфы 43, 44, с.212, 216, пр.326

06.05.2020

Падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне

1)Праглядаем відэаўрок (капіруем і праходзім па спасылцы) https://yandex.by/video/preview/?filmId=15774282834856680615&text=Падпарадкавальныя%20злучнікі%2C%20іх%20ужыванне&path=wizard&parent-reqid=1588710554938018-1057308371602219205900121-production-app-host-man-web-yp-225&redircnt=1588710577.1
2) Чытаем правіла на с. 200- 201, 205.
3) Выконваем пр. 297  пісьмова 
4) Выконваем пр. 303  пісьмова (выконваем поўны марфалагічны разбор  трох злучнікаў з тэксту)
Дамашняе заданне: Параграф 42, с. 200-201, пр. 300.

 

04.05.2020

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі. Злучальныя злучнікі, іх ужыванне

1) Чытаем правіла на с.191, 192, 194.
3) Выконваем пр. 291 пісьмова па варыянтах (1 варыянт - 1 тэкст, 2 варыянт - 2 тэкст)  
4) Выконваем пр.292 пісьмова па варыянтах (1 варыянт - 1-3 сказы, 2 варыянт - 4-6 сказы) 
Дамашняе заданне: Параграф 41, с.194,  пр. 293.

 

29.04.2020

Злучнік як службовая часціна мовы. Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне. Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс
1)Праглядаем відэаўрокі http://obr.grodno.by/2020/04/17/7-клас-беларуская-мова-злучнiк-як-служб/
http://obr.grodno.by/2020/04/17/7-клас-беларуская-мова-злучнiкі-просты/
2) Чытаем правіла на с.181, 185, 186.
3) Выконваем пр. 273 вусна
4) Выконваем пр.282 пісьмова
Дамашняе заданне: Параграфы 38,39, с.181, 185, 186, пр. 285.

 

25.04.2020

Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх ужыванне і правапіс
Відэаўрок http://obr.grodno.by/2020/04/06/7-клас-беларуская-мова-простыя-склада/
Пр. 256, 258, 259 (ІІ)
Дамашняе заданне. Параграф 36, с. 167-168, пр. 260.

 

свернуть

Беларуская літаратура

13.05.2020
Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі"
развернуть

13.05.2020

Тэма: Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі"

1)Прачытайце твор Уладзіміра Караткевіча "ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ" на с. 172-177

2) Адкажыце вусна пытанні 1-4 на с.173, 1, 3, 4 на с. 177

Дамашняе заданне: адкажыце пісьмова на пыт 2 на с.177 

06.05.2020

Максім Танк. "Дрэвы паміраюць...", Алесь Разанаў. "У парку.."

1)Азнаёмцеся з відэаўрокам (скапіруйце і прайдзіце па спасылцы) https://yandex.by/video/preview/?filmId=17830249595756018017&text=Максім%20Танк.%20%22Дрэвы%20паміраюць...%22%2C%20Алесь%20Разанаў.%20%22У%20парку..%22&path=wizard&parent-reqid=1588712142528236-310328130615055139900125-production-app-host-man-web-yp-267&redircnt=1588712160.1

2) Прачытаць верш Максіма Танка "Дрэвы паміраюць..." на с.164 падручніка.

3)Адказаць на пытанні 1-6 на с.164.

4) Прачытаць верш Алеся Разанава "У парку..." на с.165 

5) Адказаць на пытанні 1-5 на с.165.

Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш Максіма Танка "Дрэвы паміраюць..."

01.05.2020

Змітрок Бядуля"Шчасце не ў золаце"

1) прачытаць с.162-163

2)адкажыце на пытанні 1-8 на с.163.

Дамашняе заданне: заданне 8 на с.163 (пісьмова), падрыхтаваць выразнае чытанне твора

24.04.2020

Урок дадатковага чытання. У.Аляхновіч "Першае каханне"

Уладзімір Аляхновіч
Першае Каханне

Апавяданне


Изображение к книге Першае каханне

Сям’я Шостакаў жыла тады ў невялікай вёсцы Гулічы, што стаяла за два кіламетры ад не шырокай, але маляўнічай рэчкі Ясенькі. У вёсцы налічвалася ўсяго каля дваццаці хат. Усе гуліцкія школьнікі былі маладзейшыя за Яўгена і вучыліся ў тамашняй пачатковай школе. Шостак жа — сямікласнік, таму хадзіў у школу ў мястэчка Азярцы. Гэта па другі бок рэчкі Ясенькі, туды кіламетры са два. З Гулічаў у Азярцы акрамя яго хадзіла яшчэ адна дзяўчынка — высокая танклявая Марылька Кранько, таксама сямікласніца. Вядома ж, Яўген сябраваў з ёю. У школе яны сядзелі за адной партай, канчаліся заняткі — разам ішлі дамоў. Па поўдні, зноў-такі ўдваіх, рыхтаваліся да ўрокаў. Улетку працавалі на сенажаці і ў полі, вечарамі гулялі ў лапту, зімою каталіся на лыжах і санках. I так было заўсёды.

I вось, калі Марылька з Яўгенам ужо вучыліся ў сёмым класе, іх запрасілі на школьны навагодні баль старшакласнікаў. У актавай зале зіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі ёлка, іграў аркестр, і не менш ярка зіхацела Марылька — расчырванелая, радасная. На ёй была блакітная, пад колер вачэй, сукенка ў крапінку, светлыя валасы сцягнуты ў пучок і завязаны шырокай, таксама блакітнай, стужкай. Танцавала яна з высокім чарнявым дзесяцікласнікам Мішам, па мянушцы Свістун. О, як яны прыгожа плылі ў вальсе! Нетаропка, роўна, толькі ў такт музыцы ціха пагойдваліся, нібы хвалі на Ясеньцы ў добрае надвор’е. Міша часта нахіляў галаву і шаптаў Марыльцы нешта на вуха. Яна тады крыху адводзіла ад яго твар, уважліва глядзела і тут жа весела смяялася.

 

У той вечар у Яўгена ўпершыню моцна зашчымела сэрца. Чаму Марылька танцуе з Мішкам Свістуном, чаму так радасна пазірае на яго і весела смяецца? Ад гэтых думак яму аж горача зрабілася. Танцаваць ён не ўмеў, а далей так стаяць і глядзець не было ніякай моцы. I ўлучыўшы момант, калі Марылька глянула ў яго бок, рэзка павярнуўся і пайшоў да выхада. Калі ў раздзявалцы ўжо нацягваў кажушок, нехта тузануў яго за рукаў.

— Марылька! Ты чаго тут?! — здзіўлена спытаў Яўген.

— Як чаго? Пойдзем разам дадому, — спакойна адказала яна.

— А Міша Свістун?

— Мішка добры для танцаў. А мы ж з табою суседзі, свае, — зноў спакойна адказала Марылька і засмяялася.

Калі выйшлі са школы і накіраваліся па вуліцы, настрой у дзяўчыны не змяніўся. Яе пявучы голас і звонкі смех нагадвалі гукі меднага званочка.

У наступныя дні адносіны ў Яўгена з Марылькай знешне былі нібы ранейшыя: ішлі разам у школу і вярталіся дамоў, рабілі ўрокі. Але Шостак хутчэй адчуў сэрцам, чым зразумеў, што з ім нешта сталася. Раней раніцай маці доўга не магла яго дабудзіцца, цяпер жа ўскокваў з ложка пасля першага яе слова. I ўсё таму, што ўяўляў скорую сустрэчу з Марылькай. Яўген не раз лавіў на сабе доўгія, нібы прыдзірлівыя погляды дзяўчыны. Яму ад гэтага станавілася і радасна, і трывожна.

Марылька часта хварэла ангінай. Кожны год, як толькі са стрэх пачыналі мільгацець, дзынкаць іскрынкі капяжу, а заснежаныя пагоркі лысець ад праменняў веснавога сонца, шыя Марылькі аказвалася абкручанай белай касынкай, а голас траціў звонкасць, станавіўся сіпаватым і ціхім. Так здарылася і ў тую памятную вясну. Толькі на гэты раз хвароба зацягнулася, і Марыльку бацькі адвезлі ў бальніцу ў Азярцы.

Кожны дзень пасля ўрокаў, узнімаючы ботамі пырскі, Яўген бег да драўлянага будынка бальніцы, што стаяў на ўскрайку мястэчка. Яго прыходы сюды, здаецца, падабаліся ўсім — і ўрачу, і сёстрам, і санітаркам. Адна з іх — цётка Клава, як толькі хлопец убягаў у прыёмны пакой, хуценька працягвала яму бялюткі халат.

 

— Ідзі, ідзі хутчэй, Шостак. Гавораць, што Марылька ноччу цябе ў сне ўспамінала, — ці то ўсур’ёз, ці то жартам паведамляла яна, хітравата ўсміхаючыся.

Яўген куляй урываўся ў палату і, забыўшыся прывітацца, спалохана глядзеў на крыху пачырванеўшыя вочы дзяўчыны.

— Як ты? — ціха пытаўся ён.

Марылька радасна ўсміхалася, прыўзнімалася з падушкі, працягвала адразу абедзве рукі, таксама ціха гаварыла:

— Я ведала, што ты вось-вось прыйдзеш, бо якраз сонейка заглянула ў акно нашай палаты…

Шостак садзіўся на край ложка, трымаў яе гарачыя рукі ў сваіх, і яны, пазіраючы адно аднаму ў вочы, доўга шапталіся, здаецца, аб усім на свеце. Але праз нейкі час твар Марылькі станавіўся заклапочаным, яна яшчэ вышэй прыўзнімалася на падушцы, казала больш сур’ёзна і цвёрда:

— А зараз паказвай, што задалі на дом у школе.

Яўген хоць і неахвотна, але пакорліва выпускаў яе рукі, даставаў з ранца падручнікі, сшыткі. I зноў, як і некалі раней, яны рабілі ўрокі.

Неяк раніцай Шостак прачнуўся і быў вельмі здзіўлены: ужо па столі бегалі сонечныя зайчыкі, а маці дагэтуль яго не разбудзіла. Хуценька апрануўся і выглянуў на кухню. Маці якраз высыпала бульбу з каша ў цэбар, разагнулася.

— Пачалася паводка, сынок, — загаварыла яна. — Ясенька яшчэ ноччу загула. Дзядзька Васіль вазіў малако ў Азярцы. Дык калі вяртаўся, ледзь пераехаў рэчку на калёсах. Са школы перадалі, што адпусцілі вас на канікулы.

У Азярцоўскай школе вучняў на веснавыя канікулы адпускалі на час паводкі, бо многія масты крыгаход зносіў і з большасці вёсак у час вялікай вады дабрацца ў мястэчка было цяжка.

 

Спачатку Яўген нават узрадаваўся. «Вось і добра, што не трэба ў школу, — падумаў ён. — Збегаю ў Мілеўскі лясок, нарву пралесак і занясу іх Марыльцы ў бальніцу». Яшчэ ўчора ў ельніку ён нагледзеў купінку блакітных, нібы вочы ў Марылькі, першых веснавых кветак. «Але як дабяруся ў Азярцы?! — раптам нібы апякла думка. — Ясенька зараз бурліць, напэўна, як раз’юшаная».

— Схаджу і гляну, што робіцца на рэчцы, — сказаў Яўген і стаў нацягваць кажушок.

Маці нічога не адказала, бо, здаецца, і не пачула яго як мае быць — якраз варочала качаргой галавешкі ў печы.

Як толькі Шостак выйшаў на двор, — зразумеў, што ўсяго за адну ноч вясна ахапіла ўсё наваколле. Было цёпла і мокра, снег пачарнеў і асеў, а з-пад плота ўжо цурчалі ручайкі.

За вёскай Яўген звярнуў у ельнік і неўзабаве адшукаў чысты ад снегу ўзгорачак, на якім красаваліся кветкі. Свяжуткія блакітна-фіялетавыя венчыкі пялёстак абрамлялі апушаныя зялёныя лісцікі. Хоць кветак расло тут многа, хлопцу шкада было іх зрываць. Ён выбраў толькі пяць самых прыгожых і буйных пралесак. «Няхай у Марылькі па ўсіх прадметах будуць адны пяцёркі», — весела падумаў ён, падміргнуў сам сабе і накіраваўся да дарогі.

Калі Шостак падышоў да Ясенькі, стала ясна, што паводка ўжо набрала поўную сілу. Варочаліся і ламаліся льдзіны, а цёмна-зялёная плынь круціла і несла вырваныя з карэннем дрэўцы, нейкія слупкі, жэрдачкі, дошкі, іншы ўсялякі друз, смецце. Нерухома з вады выглядвалі толькі вялізныя камяні. Яны, бліскучыя і аслізлыя, нагадвалі лбы нейкіх казачных істот. «Вось па гэтых камянях і паспрабую перабрацца на той бок», — вырашыў Яўген, і, доўга не раздумваючы, скокнуў на шырокі камень, што ляжаў бліжэй ад берага. Тут крыху затрымаўся, каб перавесці дух і вырашыць, куды пераскочыць далей. Побач быў яшчэ адзін роўны камень. Пераскочыў на яго. Далей, метры за два, ляжала вялізная цёмна-бурая акруглая глыба. Шостак крыху прыгнуўся, напружыўся і скокнуў. Падэшвы ботаў, падбітыя шырокімі жалезнымі цвікамі, ляснулі аб граніт і саслізгнулі, а Яўген па грудзі апынуўся ў вадзе. Холаду спачатку не адчуў, толькі бачыў, як імкліва праносяцца міма льдзіны, шматкі паблеклай травы, саломы. Кінуў позірк на той бок, куды пераходзіў, і за некалькі метраў ад сябе прыкмеціў голыя галіны лазовага куста, што тырчалі з вады. Трымаючы ў руцэ над галавой букецік пралесак, асцярожна зрабіў у тым кірунку крок, другі. «Толькі б не ўпасці, — калацілася думка. — Там, можа, як і выберуся, а кветкі прападуць». Зноў на імгненне паўсталі добрыя ўважлівыя вочы Марылькі. Яны сумна ўсміхаліся і, здавалася, аб нечым прасілі. Упарта зрабіў яшчэ крок, затым яшчэ. I вось ужо свабоднай рукой ухапіўся за лазовую галіну.

Калі Шостак выбраўся на бераг, з кажушка і штаноў цурчалі струмені вады, а ў халявах ботаў хлюпала. Адразу ж стаў даймаць, калаціць холад. Яўген зразумеў, што трэба хутчэй бегчы. Размахваючы поламі і грукаючы ботамі, ён пасігаў па дарозе, што вяла ў Азярцы.

У прыёмным пакоі бальніцы нікога не было, акрамя санітаркі цёткі Клавы. Тая аж войкнула і пляснула рукамі:

— Ай-яй-яй!.. I куды, Шостак, цябе так занесла?! Гэта ж трэба…

— Ясеньку пераходзіў, цётка Клава. Вось крыху і вымак, — стараючыся прыдаць голасу бадзёры тон, хоць у самога аж ляскалі зубы, гаварыў Яўген.

— Вымак!.. Вымак!.. — перадражніла яго цётка. — А ці ведаеш, што запаленне лёгкіх табе забяспечана?!

У адно імгненне цётка зняла з яго плячэй кажушок, пасадзіла на табурэтку і пасцягвала боты. А скора Шостак ужо ляжаў на нізенькай канапе, а цётка Клава расцірала яму цела нейкай вадкасцю, ад чаго ў носе моцна казытала і Яўген раз-пораз чхаў. Неўзабаве зайшоў доктар Нікадзім Сяргеевіч, заклапочана сказаў: «Ну і ну…», прысеў на край канапы. Ён дастаў з кішэні халата навушнікі, надзеў іх і стаў вадзіць па грудзях Шостака чорным кружочкам. Потым падняўся і сказаў:

— Калі абыдзецца без запалення, то лічы, хлопец, што ты нарадзіўся ў кашулі.

Яўген Шостак, вядома ж, не нарадзіўся ў кашулі, і без запалення лёгкіх не абышлося. Але ж якая была радасць, калі назаўтра пад вечар да яго ў палату зайшла Марылька. Яе блакітныя вочы свяціліся трывогай, ласкай і дабрынёй. У руках яна трымала прынесеныя Яўгенам кветкі, а вусны шапталі: «Я ведала, што ты прыйдзеш, ведала…»

29.04.2020

Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі
1) Праглядаем відэаўрок https://www.youtube.com/watch?v=8QExWhyOTZM
2) Чытаем артыкул падручніка на с. 161-162
3) Адказваем на пытанні 1-3 на с.162
Дамашняе заданне: адказаць пісьмова на пытанні 1-3 на с.162

свернуть

Руская мова

развернуть

22.04.2020

Разбор §54 (разбор теоритического материала)

Упр. 422

Дом. зад. §54, упр. 427 

 

29.04.2020

Употребление предлогов в речи

Устный разбор правила §55. и просмотр видео урока (пройдитесь по ссылке)

https://www.youtube.com/watch?v=BrqIDAoVBrU

   Выполнение упр. 432 и 439

Разбор §56 (разбор переписать в ОК), выполнить упр. 446

Дом. зад. : §55, 56, упр. 446

 

12.05.2020

Правописание союзов. Употребление союзов в речи.

§ 58, с. 252-253 (устный разбор таблицы)

https://www.youtube.com/watch?v=9xhVbVou4s8

 Упр. 456 и 465

Дом. задание: §58, упр. 457

 

13.05.2020

Обобщение изученного о союзе. Морфологический разбор союза

 

19.05.2020

Частица как часть речи. Правописание частиц

https://www.youtube.com/watch?v=NtXlaPefEy8

§61, с. 266 и разбор упр. 476.

Письменно упр. 475

 

Дом.зад.: §61, упр. 479

свернуть

Руская літаратура

развернуть

21.04.2020

А. Алексин. "А тем временем где-то..." (прочитать)

Дом. зад.: с.186, зад. 2, 3, 4 (по выбору!)

 

12.05.2020

Ироническое изображение носителей общественныхпороков

 

Анализ образов Короля, Честолюбца, Делового человека, Географа.

Написать письмо А. де Сент-Экзюпери от имени Маленького принца

или письмо от себя Маленькому принцу

Дом.зад.: Выучить отрывок наизусть (с.204)

 

19.05.2020

Р. Брейдбери. "Каникулы"

Гуманистическая идея ценности жизни в рассказе

 

Дом.зад.: прочитать рассказ

свернуть

Англійская мова

развернуть

21.04

Калі мы паедзем у Аўстралію

https://www.youtube.com/watch?v=2U4kSxHecpk

https://www.youtube.com/watch?v=e14jL4nXMEs

 

23.04

Аўстралія - невядомая краіна

https://www.youtube.com/watch?v=IHUeThCbZf0

 

свернуть

Біялогія

30.04.2020
https://www.youtube.com/watch?v=ob7h27JO5Vk
развернуть

Гісторыя Беларусі

развернуть

Фізіка

развернуть

Вучэбны прадмет

7 фізіка

Тэма урока

Вучэбны матэрыял

Заданні для самастойнай работы

Праверачнае заданне

(вынікі прадстаўляюцца настаўніку)

Час прадастаўлення

задання настаўніку

 

фізіка

22.04

Вымярэнне

 атмасфернага ціску.

 

§35

 

https://resh.edu.ru/subject/lesson/1535/start/

 

 

Канспект,

С.129 задача (запісаць рашэнне)

Канспект

Пр.16 (1,2)

23.04 да 11.00

23.04

Рашэнне задач по тэме “Атмасферны ціск”

https://resh.edu.ru/subject/lesson/2969/start/

 

С. 129

Для дапытлівых (прачытаць)

Пр. 16 (3, 4)

25.04 да 17.00

свернуть

Інфарматыка

развернуть

Фізічная культура і здароўе

развернуть

Працоўнае навучанне

развернуть